МТС, Velcom альбо Life:)? Праблема, якая паўстала перад мной, аператар Velcom стаў развівацца вельмі марудна. Тарыфы падымаліся, умовы значна не паляпшаліся. Таму і паўстала мэта разабрацца з тарыфамі і акцыямі, і выбраць лепшы варыянт. Інфармацыя будзе абнаўляцца. Калі ёсць заўвагі/прапановы, калі ласка, пішыце ў каментарах.
0. Мова
Нулявы пункт. Ен не ўплывае на якасць і кошт, але дадае прыярытет выбару ад мяне, як беларуса, які размаўляе па-беларуску.
МТС
Мова на сайце ёсць. Хоць і бываюць недарэчнасці, але каманда хутка іх выпраўляе пасля запыту нават праз твітэр.
Velcom
Мовы на сайце няма, хоць раней галоўная старонка і была перакладзеная. Гэта мінус.
Life
Мова ёсць на сайце. Але інфармацыя не актуальная. Напрыклад, намя тарыфу «Безліміт на ўсе».
1. Тарыфы
Самы цікавы пункт. Тарыфы прадстаўлены с акцыямі і без акцый.
10 — 15 BYN (5-7.5 USD)
- Тарыф
- Інтэрнэт
- Хвіліны свая сетка
- Хвіліны іншыя сеткі
-  Іншае
Velcom
- Камфорт
- 1GB
- ∞ Безліміт
- 100
- 5.56 byn/месяц + Безліміт хвілін ва ўсе сеткі ў 3G новым абанентам першыя 90 дзён
life:)
- Шэйк 2
- 6GB
- ∞ Безліміт
- 300 (улічваюцца званкі на life:) )
- 9.9 byn/месяц першыя 90 дзён. Безліміт на сацыяльныя сеткі.
МТС
- 4G mini
- 0.75GB 3G + 0.75GB 4G
- 500
- Безліміт на любыя 5 нумара
life:)
- йо1200
- 3GB
- ∞ Безліміт
- 600 (7 хвілін на дзень)
- 10.9 byn/месяц першыя 90 дзён. Безліміт на сацыяльныя сеткі.
life:)
- Шэйк 3
- 4.5GB (150mb на дзень)
- ∞ Безліміт
- 210 (7 хвілін на дзень)
- 7.5 byn/месяц першыя 90 дзён.
Відавочнага лідара няма. Тут кожны выбірае для сябе, трэба больш інтэрнэта, альбо хвілін. Але life:) я б не падключаўся: лічыць 7 хвілін на дзень, 150мб на дзень? Гэта глупства.
Таму я б выбраў паміж, Камфортам ад Velcom і 4G міні ад МТС. Да перахода на МТС мой тарыф на Velcom быў Камфорт.
15 — 20 BYN (7.5 — 10 USD)
- Тарыф
- Інтэрнэт
- Хвіліны свая сетка
- Хвіліны іншыя сеткі
-  Іншае
Velcom
- Камфорт +
- 1GB
- ∞ Безліміт
- ∞ Безліміт
- 5.56 byn/месяц новым абанентам першыя 90 дзён
МТС
- Безліміцішча
- ∞ Безліміт
- 400 (хвілін на МТС і іншыя сеткі)
- 400 (хвілін на МТС і іншыя сеткі)
- 5 byn/месяц з падлючэннем хатняга інтэрнэта ад МТС
life:)
- Шэйк 4
- 6GB
- ∞ Безліміт
- 600 (улічваюцца званкі на life:) )
- 12.9 byn/месяц першыя 90 дзён. Безліміт на сацыяльныя сеткі.
Velcom
- Камфорт 2
- 2GB
- ∞ Безліміт
- 200
- 8.36 byn/месяц + Безліміт хвілін на ўсе сеткі новым абанентам першыя 90 дзён
МТС
- 4G максi
- 1.5GB 3G + 1.5GB 4G
- 1000
- Безліміт на любыя 5 нумара
Velcom
- Камфорт 4
- 4GB
- ∞ Безліміт
- 300
- 9.49 byn/месяц + Безліміт хвілін на ўсе сеткі новым абанентам першыя 90 дзён
На мой погляд, Безліміцішча ад МТС самый адекватны тарыф. Так, ёсць абмежаванне на раздачу інэта на іншыя прылады, на запампоўванне торэнтаў таксама абмежаванні. Але маргіналы знаходзяць спосабы абыходу гэтых абмежаванняў. Мы іх разглядзім у нашых артыкулах. Тарыф ад Life:) «Безліміт на ўсе» за 16.9 BYN уносіць у табліцу няма сэнсу: тарыф толькі с пераносам нумара з іншых сетак, безліміт інтэрнэта 100гб на максімальнай хуткасці (праўда з раздачай і торэнтамі), а потым 512кб/с. Жах. Прычым пра гэта не сказана на асноўнай старонцы тарыфа, а толькі ў PDF файле з юрыдычнай інфармацыяй.