Вітаю вас.

У Беларусі першы безлімітны мабільны інтэрнэт для фізічных асоб прапанаваў МТС з тарыфам Безліміцішча. МТС пераманіў і мяне праз 10 гадоў на Velcom. Прычына простая: безлімітны інтэрнэт за адекватныя грошы.

Думаю, что Velcom ды Life:) адчулі значны адток абанентаў са сваіх сетак, асабліва прагресіўнай моладзі. Аднак, Velcom ды Life:) таксама дадалі тарыфы з безлімітамі, таму і разбярэмся: які аператар прапануе лепшыя ўмовы.

 

МТС

Пачнем з лідэра безліміта ў Беларусі. За 16.37BYN прапануе безлімітны інтэрнэт у 3G і 4G сетках на тарыфе Безліміцішча. Абмежаванні: p2p пратакол не працуе (ace stream, torrent), карыстацца можна толькі з сім-картай у тэлефоне альбо планшэце (мадэм — нельга), TWIN-карта не даступная. Раздаваць інэт можна, але только 50мб на дзень, а за 0.5BYN на дзень — безлімітна. З 16.11.2018 будзе ўжо каштаваць 2BYN.

 

І гэта вялікі мінус. Раздаваць на свой жа планшэт за 16BYN + 2BYN*30 = 76BYN проста нелагічна. Больш людзей будзе мяняць TTL і свой файл hosts, каб можно было раздаваць інтэрнэт бескаштоўна, а МТС знаходзіць спосабы блакіроўкі. А потым і зусім адрубяць Безліміцішча, як гэта зрабілі ў Расіі. Ня трэба так.

Можа ня трэба да 2BYN падвышаць, МТС?!

 

Я спадзяюся, что МТС адумаеца да 16 лістапада, і прапануе лепшыя ўмовы з-за таго, што колькасць пераносаў нумароў будзе павялічвацца.

 

Velcom 

Velcom толькі спрабуе гэтую глебу. І дадаў безліміты з лімітаванай хуткаюцю для сваіх тарыфаў. Дата заканчэння гэтай акцыі — 30 жніўня 2018. Паглядзім, што яны прапануюць далей. Дарэчы, Velcom мае только 3G сетку.

 

 

Life:)

У Life:) працуюць маркетолагі ад Бога, таму ў іх безлімітам лічыцца ўжо анлім у сацыяльных сетках. Сур’ёзна?

Як рэкламуюць….

…на што анлім насамрэч

Ёсць праўда тарыф для тых, хто пераносіць свой нумар на Life:). Але і тут не зусім праўда.

 

Тут ты падумаеш: ВАЎ, анлім за 12.9BYN, у МТС 16.37BYN

 

… але мы прачыталі мелкі шрыфт для вас. Не дзякуйце =)

А потым яшчэ пункт:

6. Сразу после смены тарифного плана «Старт» на тарифный план
«Безлимит на всё», у абонента на основании заключенного Договора,
возникает обязательство на срок не менее 6 периодов (1 период равен
30 суток) пользоваться тарифным планом «Безлимит на всё».

І яшчэ:

Дзякуй, не. Я ня ведаю, якім прыхільнікам трэба быць, каб за лімітаваны «безліміт» плаціць болей, чым у канкурэнта, ды яшчэ з 6-ці месячным абавязковы кантрактам. Праўда, інтэрэт можна раздаваць.

Хочаце болей дэтайлей, калі ласка, поўны тэкст.

 

Табліца. Усё ж такі будзем збіраць агульнаю інфармацыю пра безліміты. Будем і абнаўляць інфармацыю.

Аператар і тарыф
  •    Тарыф
  •    Інтэрнэт
  •    Раздача інтэрнэта
  •    Торэнты
  •    sim-карта у мадэме
  •    TWIN-sim карта
  •    Іншае

МТС

16.37/ месяц
  • Безліміцішча
  • ∞ Безліміт
  • 50Мб/дзень - бескаштоўна, далей 0.5BYN/дзень, 2BYN - з 16.11.2018
  • Безліміт ў рэжыме мадэма для новых абанентаў

Velcom

11.11-36.05/ месяц
  • ад Камфорт да Камфорт 16+
  • ад 1 да 16 Мбіт
  • Дата заканчэння перыяда падпіскі – 30.08.2018

Life:)

16.9/ месяц
  • Безліміт на ўсё
  • 100Гб/месяц, потым 512Кбіт/с
  • Пасля 100Гб, торэнты недаступныя
  • Толькі за пераносам нумара на Life:); абавязковае карыстанне тарыфам 6 месяцаў; 12.9BYN першыя 6 месяцаў.